lingua bielorussa - la più armoniosa, dopo l'italiano e la più antica tra i slavi
Беларуская мова — самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх
21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Будуць адзначаць яго і звыш 140 нацыянальнасцей, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі: рускія, украінцы, яўрэі, грэкі, латышы, узбекі... Але для большасці з нас (53 працэнты паводле апошняга перапісу насельніцтва) роднай з’яўляецца менавіта беларуская мова. Роднай — значыць любімай, дарагой, самай-самай... Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова.
Лілею млявы плёс люляе
Пяшчо-о-ота, мі-і-іласць, натхне-е-енне... Паводле даследаванняў ЮНЕСКА, беларуская мова з’яўляецца самай мілагучнай пасля італьянскай.
— Мілагучнасць беларускай мовы ў многім абумоўлена мяккасцю, якая перадаецца ад суседніх гукаў. Напрыклад, у словах пе [н’]сія ці пес [с’]ня, — тлумачыць загадчык аддзела дыялекталогii i лiнгвагеаграфii Iнстытута мовы i лiтаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі Веранiка КУРЦОВА. — Плаўную музычнасць мове надае вялікая колькасць адкрытых складоў. Павышае мілагучнасць беларускай мовы адметны санорны гук “ў”, які ўжываецца ў самых розных формах слоў і часцінах мовы: зрабіў, аўторак, ваўкоў, заўтрашні, за ўсё, паўсюль. А наколькі прыемныя слыху падоўжаныя л’, н’, з’, с’, дз’, ц’! Толькі прыслухайцеся: адцен-н-не, шматгалос-с-се, завугол-л-ле...
Хтосьці сумняваецца ў наймілагучнасці беларускай мовы? А вы прачытайце верш Рыгора Барадуліна “Матылёк”. Ваганні ўмомант адпадуць, да таго ж неймаверную асалоду атрымаеце:
Лілею млявы плёс люляе,
З-пад злежаных аблок здалёк
Ляціць, віхлясты і бялявы,
Пялёстак лёгкі — матылёк...
У краму, лаўку ці магазін?
Магчыма, для кагосьці будзе адкрыццём, што беларуская мова — адна з самых багатых у свеце. І калі ў літаратурнай мове налічваецца дзесьці 250—500 тысяч слоў, то ў дыялектнай — каля двух мільёнаў! На тэрыторыі Беларусі існуць сотні гаворак. Што цікава, часам адрозніваюцца гаворкі не толькі суседніх вёсак, але і двух канцоў адной вёскі! Напрыклад, у пачатку вёскі могуць казаць “шапа, пляшка, лаўка, калодзезь”, а праз колькі хат — “шафа, бутэлька, крама, студня”. Паводле “Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак”, на кожнае слова можа прыходзіцца да дзясятка варыянтаў.
Беларуская мова і адна з самых жывых моў. Калі ў мове беларусу чаго не хапае — ён дадае, калі, наадварот, штосьці перашкаджае — адбірае. Цяжка нам казаць пасля мілагучнага “акно” “окны” — мы кажам “вокны”. Не кладуцца на нашы языкі і вусны спалучэнні “нія” і “ніе” — мы і не цягнем іх, а проста паўтараем: насенне, начыненне, меркаванне.
Касіў Ясь канюшыну
Ці думалі вы калі, чаму ў беларусаў столькі песень? Аказваецца, уся справа ў простых сказах, выразных словах ды той жа мілагучнасці. Гэта яны зрабілі беларускую мову ці не самай песеннай. Ёй няма роўных у свеце ні па разнастайнасці мелодый, ні па іх самабытнасці. Цікавая рэч, зборнік песень, запісаных у вёсцы Феліксава Лідскага раёна, “Цёплыя вечары ды халодныя ранкі... czyli Сo spiewano w Feliksowie” стаў сапраўднай з’явай у еўрапейскім мастацтве. Народныя творы беларусаў настолькі ўразілі музыкальных італьянцаў, што яны нават “перахрысцілі” іх у “Песні Атлантыды”.
Колькі год жыве кажан
А што наконт узросту беларускай мовы?
— Ці з’яўляецца беларуская мова самай старажытнай са славянскіх, пакуль што не адкажа ні адно з даследаваняў, — расказвае Вераніка Курцова. — Але тыя адкрыцці, якія мы зараз робім пры складанні “Тлумачальнага атласа беларускай народнай словатворчасці”, дзе аналізуем, чаму рэчы, з’явы, працэсы так названы, проста ашаламляюць нас! Спецыялісты аддзела дыялекталогii i лiнгвагеаграфii Iнстытута мовы i лiтаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі аналізавалі самыя старажытныя найменні: грыбоў, ягад, рыб... Таго, з чым чалавек здаўна меў справу. І ўжо першы аналіз паказаў, што беларуская мова знаходзіцца сярод самых старажытных!
— Напрыклад, мы аналізавалі слова “буякі” — так яшчэ беларусы называлі дурніцы, — расказвае Вераніка Курцова. — Аказваецца, гэтага слова не было ні ў адной старажытнай славянскай мове. Быў праведзены аналіз слоў “кажан” і “сасна”. Дарэчы, вы ведаеце, чаму гэта дрэва так называецца? Таму што з яго “ссалі жывіцу”. Вось вам і сасна.
Самая мілагучная, багатая, жывая, песенная і старажытная... Багаты шэраг эпітэтаў і характарыстык. Беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі і на ёй гаварылі.
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы можна праверыць сваю беларускую.
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны аднойчы паспрабавала і зразумела: дыктоўка — гэта добра! Гэта яшчэ адна магчымасць далучыцца да беларускай мовы і праверыць, наколькі добра мы ведаем яе. Сёлета падчас Усебеларускай дыктоўкі ў юбілейны год Максіма Багдановіча мы далучаемся яшчэ і да яго творчасці — яна стала крыніцай тэкстаў для дыктоўкі.
21 лютага чацвёртая Усебеларуская дыктоўка пачнецца а 18-й гадзіне ў зале Літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча, што ў Траецкім прадмесці. Абмежаванняў ніякіх няма: прыйсці і паўдзельнічаць можа кожны. А самыя актыўныя атрымаюць прызы.
A chi interessa approfondire la lingue bielorussa,
http://mova.na.by/
http://www.facebook.com/pages/h...105741766133033
http://belmova.ru/
Lingua Bielorussa - La Più Armoniosa, Dopo L'italiano E La Più Antica Tra I Slavi
Titolo: Re: Lingua Bielorussa - La Più Armoniosa, Dopo L'italiano E La Più Antica Tra I Slavi
Mi spiace ma NON è vero.
La seconda lingua per armoniosità dopo l'italiano è l'ucraino! Questo l'ho letto diverse volte su varie fonti e me lo sono sentito dire spesso dalla gente non solo ucraini.
La lingua bilorussa è molto ridicola. E' un misto di polacco e ucraino, si legge come si scrive ed è divertentissima...
Gringox

Mi dispiace ma la lingua più armoniosa dopo l'italiano è il napoletano. Il catalano e il genovese vengono a ruota :razz:
Titolo: Re: Lingua Bielorussa - La Più Armoniosa, Dopo L'italiano E La Più Antica Tra I Slavi
ma scherzate? :-D
boh per me la lingua più armoniosa in assoluto è il francese, ma penso voi stiate scherzando ;)
boh per me la lingua più armoniosa in assoluto è il francese, ma penso voi stiate scherzando ;)
Titolo: Re: Lingua Bielorussa - La Più Armoniosa, Dopo L'italiano E La Più Antica Tra I Slavi
Una lingua, per essere armoniosa,non deve avere nulla di moscio: nemmeno la "erre"!
Marc85 ha scritto: [Visualizza Messaggio]
Una lingua, per essere armoniosa,non deve avere nulla di moscio: nemmeno la "erre"!
Titolo: Re: Lingua Bielorussa - La Più Armoniosa, Dopo L'italiano E La Più Antica Tra I Slavi
Con tutto il rispetto e l'amore verso la lingua italiana, tuttavia, dopo 22 anni di studio di lingue straniere e 5 di musica
al primo posto - il franscese, la lingua la piu bella e armoniosa nel mondo.
al 99 - il tedesco (brrr)
Marc85 ha scritto: [Visualizza Messaggio]
Con tutto il rispetto e l'amore verso la lingua italiana, tuttavia, dopo 22 anni di studio di lingue straniere e 5 di musica
al primo posto - il franscese, la lingua la piu bella e armoniosa nel mondo.
al 99 - il tedesco (brrr)
Titolo: Re: Lingua Bielorussa - La Più Armoniosa, Dopo L'italiano E La Più Antica Tra I Slavi
Dell'ucraino non ho mai sentito in merito, della lingua bielorussa invece diverse persone mi hanno riferito le impressioni del gringox.
gringox ha scritto: [Visualizza Messaggio]
Dell'ucraino non ho mai sentito in merito, della lingua bielorussa invece diverse persone mi hanno riferito le impressioni del gringox.
Titolo: Re: Lingua Bielorussa - La Più Armoniosa, Dopo L'italiano E La Più Antica Tra I Slavi
oggi ho iniziato uno scambio di messaggi con un ragazzo ucraino, mi scrive questo traslitterato, muoio dal ridere:
da znay kanewno znay ia dahe tam bil ne raz v menia tam est drug mohet tu znaew
:lol: :lol:
a volte ho visto la Ш scritta come 6 (perchè è come Шесть)
da znay kanewno znay ia dahe tam bil ne raz v menia tam est drug mohet tu znaew
:lol: :lol:
a volte ho visto la Ш scritta come 6 (perchè è come Шесть)
Titolo: Re: Lingua Bielorussa - La Più Armoniosa, Dopo L'italiano E La Più Antica Tra I Slavi
Prima di vivere in UA non avrei mai immaginato di sentire un COSA del genere...ma tant'e'...la lingua ucraina e' la seconda per armoniosita' dopo l'italiano. In effetti quando si sente parlare in un buon ucraino essa appare molto orecchiabile.
Giovgino ciao, quel ragazzo ucraino ti trnslittera in russo.
Ciao,
Gringox
davide82 ha scritto: [Visualizza Messaggio]

giorgio,
che caspius chatti con un ragazzo ucraino? :lol:
ricordati che la mission del forum è la vendita di stufe!
19giorgio87 ha scritto: [Visualizza Messaggio]
giorgio,
che caspius chatti con un ragazzo ucraino? :lol:
ricordati che la mission del forum è la vendita di stufe!
Titolo: Re: Lingua Bielorussa - La Più Armoniosa, Dopo L'italiano E La Più Antica Tra I Slavi
Si ma la traslitterazione dei russi è differente.
Comunque ho detto una belinata. Non è ucraino ma lettone :oops:
Comunque ho detto una belinata. Non è ucraino ma lettone :oops:
Titolo: Re: Lingua Bielorussa - La Più Armoniosa, Dopo L'italiano E La Più Antica Tra I Slavi
vabbé, c'è pure a chi piacciono i samovar dipinti... :wink:
davide82 ha scritto: [Visualizza Messaggio]
vabbé, c'è pure a chi piacciono i samovar dipinti... :wink:
Pagina 1 di 1
Non puoi inserire nuovi ArgomentiNon puoi rispondere ai Messaggi
Non puoi modificare i tuoi Messaggi
Non puoi cancellare i tuoi Messaggi
Non puoi votare nei Sondaggi
Non puoi allegare files
Non puoi scaricare gli allegati
Puoi inserire eventi calendario
Questa visualizzazione "Lo-Fi" è semplificata. Per avere la versione completa di formattazioni ed immagini clicca su questo link.
Powered by Icy Phoenix based on phpBB
Tempo Generazione: 0.1201s (PHP: 28% SQL: 72%)
SQL queries: 8 - Debug Off - GZIP Abilitato